Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
17 марта 2022
Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны вайсковай часці 5524!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём унутраных войскаў!
Унутраныя войскі – гэта найважнейшая частка ахоўнай сістэмы краіны, якая знаходзіцца ў высокай баявой гатоўнасці. На вас ускладзена адказная місія па папярэджанні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў, абароне правоў і свабод грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. І вы з гонарам выконваеце свой службовы і грамадзянскі абавязак, паспяхова вырашаючы пастаўленыя задачы.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам за тое, што вы не губляеце сувязь са сваімі падраздзяленнямі, займаецеся патрыятычным выхаваннем моладзі.
Жадаем усім ваеннаслужачым унутраных войскаў і ветэранам здароўя і дабрабыту, міру і працвітання, ажыццяўлення планаў і добрага настрою! Дзякуй вам за цяжкую і небяспечную, але высакародную і неабходную службу!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца