Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
18 ноября 2022
Паважаныя ветэраны і работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Выбар вызначае лёс чалавека. Вашым прызваннем стала нялёгкая і высакародная праца на зямлі і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі.
Для таго, каб дасягнуць высокіх вынікаў, вы працуеце з самага ранку і да позняга вечара. Ваша самаадданая праца, шчырая любоў да сваёй справы, прымяненне перадавых навуковых распрацовак спрыяюць дынамічнаму развіццю галіны і дазваляюць дасягаць высокіх ураджаяў і выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю. Вы ўносіце значны ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу краіны і раёна.
Дзякуй вам за вашу працавітасць, добрасумленнасць, і за тое, што нягледзячы на складаныя ўмовы, у якіх вам даводзіцца працаваць, вы працягваеце быць прыкладам вернасці і адданасці сваёй справе.
Асаблівыя словы ўдзячнасці і нізкі паклон ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі напружанай працы, а зараз дапамагаюць выхоўваць падрастаючае пакаленне.
Ад усёй душы жадаем работнікам аграпрамысловага комплексу высокіх паказчыкаў у працы, выканання намечаных планаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
З павагай
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў