Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
8 мая 2024
Дзень Перамогі – гэта гістарычная дата для кожнага беларуса, якая з’яўляецца самым яркім пасведчаннем сілы духа, незгінальнай стойкасці і мужнасці нашага народа.
Паважаныя ветэраны і жыхары Глыбоччыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!
Гэты дзень стаў для ўсіх сімвалам нацыянальнай гордасці і велічы Радзімы. Ніколі не будзе аддадзена забыццю мужнасць і самаахвярнасць нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім была здабыта Вялікая Перамога.
Сёння наша краіна – сімвал міру, бяспекі і працвітання. І гэтым мы ў першую чаргу абавязаны ветэранам. У нашых сэрцах заўсёды будзе памяць аб героях, якія ваявалі на франтах і працавалі ў тыле дзеля свабоды і шчаслівай будучыні роднай зямлі.
У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія сябры, крэпкага здароўя, шчасця, цяпла, міру, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў