Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
7 марта 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!
Шаноўныя жанчыны Глыбоччыны!
Гэта свята – даніна павагі ўсім маці, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно стала сімвалам адраджэння прыроды, перамогі жыцця, прыгажосці і дабра.
Вялікі дзякуй вам, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, за добрасумленную працу, клопат, дабрыню! Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу.
Вы з’яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і дасягаеце прафесійных вышынь нароўні з мужчынамі. У вас дастаткова сіл, каб напаўняць утульнасцю дом, акружаць клопатам родных. Вам удаецца спалучаць у сабе пяшчоту і цвёрдасць. Чым больш вы будзеце прыўносіць ва ўсе сферы жыцця не толькі свае выдатныя дзелавыя якасці, але і абаянне, мяккасць і такт, тым больш гуманным, камфортным для жыцця будзе грамадства.
Няхай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і ўдача спадарожнічаюць вам заўсёды. Моцнага здароўя і вясновага радаснага настрою!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў