Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
13 октября 2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды самага светлага свята – Дня маці!
Дарагія матулі! Паважаныя нашы жанчыны!
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.
Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагода і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.
Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за любоў і клопат, мудрасць і цярпенне.
Жадаем усім маці нашага раёна міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў