Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са Святам Перамогi

6 мая 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са Святам Перамогi

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём Перамогі!

Гэта памятны дзень для Беларусі і кожнай яе сям'і, гэта свята, якое аб'ядноўвае пакаленні, гэта дзень вялікай радасці і глыбокага смутку. 9 Мая мы ўспамінаем сваіх бацькоў і дзядоў, усіх, хто самааддана абараняў Радзіму, нястомна працаваў у тыле, лячыў і выходжваў параненых у шпіталях, пераадольваў нягоды ваеннага часу.

Сёння, у мірны час, мы шануем і памятаем тых, дзякуючы каму можам спакойна працаваць, радавацца жыццю і выхоўваць дзяцей. Стаўленне старэйшага пакалення да лёсу Радзімы стала для ўсіх нас яркім прыкладам патрыятызму, мужнасці, стойкасць і нязломнай сілы духу савецкага народа.

Адгалоскі вайны, якая завяршылася некалькі дзесяцігоддзяў таму назад, чутныя і дагэтуль: працягваюцца пошукі месцаў пахавання загінуўшых воінаў і ўвекавечанне іх памяці. Гісторыю нельга перапісваць, яе трэба памятаць, ведаць і ганарыцца яе гераічнымі старонкамі.

Схіляем галовы перад подзвігам загінуўшых на палях бітваў і бясконца ўдзячныя ўсім ветэранам вайны і працы, хто перамог фашызм і аднавіў краіну з руін, удзельнічаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Глыбоцкага раёна.

Дзякуй Вам за вызваленую краіну, за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам!

У гэта знамянальнае свята шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх шчаслівых гадоў жыцця побач з роднымі і блізкімі людзьмі!

З Днём Перамогі!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца