Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
29 апреля 2022
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Першамай на працягу многіх гадоў натхняе нас на новыя здзяйсненні і добрыя справы. Ён па праву лічыцца сімвалам стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да працы чалавека.
Святкуючы 1 Мая мы праяўляем высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць. Ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага з нас залежыць будучае нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт.
У гэты дзень мы выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь, і ўшаноўваем маладую змену працаўнікоў, якія памнажаюць гэта багацце, умацоўваюць слаўныя традыцыі продкаў.
Упэўнены, што добрасумленная праца здольна зрабіць наша жыццё яшчэ больш дастойным і шчаслівым. Жадаем вам, дарагія глыбачане, моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і цудоўнага вясновага настрою.
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца