Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
23 февраля 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Патрыятызм, мужнасць, служэнне Радзіме заўсёды былі і застаюцца вечнымі каштоўнасцямі нашага народа.
У гэты важны для многіх пакаленняў беларусаў дзень мы віншуем не толькі тых, для каго служба стала прызваннем, але і ўсіх, хто штодзённай працай даказвае любоў да Радзімы, памятае і шануе подзвігі ўсіх пакаленняў абаронцаў нашай краіны. Тых, за чыёй надзейнай спіной мы адчуваем спакой і бяспеку, упэўненасць у заўтрашнім дні – бацькоў, братоў, мужоў і сыноў. Кожны глыбачанін, незалежна ад таго, ці знаходзіцца ён на баявым пасту ці займаецца мірнай справай, – перш за ўсё абаронца сваёй Айчыны, сваіх блізкіх.
І, вядома, з асаблівай падзякай мы сёння звяртаемся да ветэранаў, абяцаючы захоўваць памяць пра вялікі подзвіг нашых землякоў і перадаць яе нашым дзецям.
Жадаем моцнага здароўя, міру, дабрабыту і поспехаў у выкананні адказных задач на карысць Глыбоцкага раёна і Беларусі!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў