Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
15 марта 2024
Прыміце сардэчныя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Прыняты тры дзесяцігоддзі таму Асноўны закон замацаваў найважнейшыя прынцыпы пабудовы ў нашай краіне дэмакратычнай дзяржавы, заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.
Важна, што Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь сканцэнтраваны на гістарычным вопыце і мудрасці папярэдніх пакаленняў, забяспечвае прававыя, палітычная і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, выразна вызначае прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Адзначаючы 30-гадовы юбілей Канстытуцыі і ацэньваючы маштабныя перамены, што адбыліся ў нашым жыцці, мы з гонарам і ўпэўненасцю гаворым: Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, найвышэйшай каштоўнасцю і безумоўным прыярытэтам якой з’яўляецца чалавек і яго законныя інтарэсы.
Творчая і сумленная праца кожнага з нас дазволіць ажыццяўляць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, буддзе ствараць умовы, якія забяспечаць годнае жыццё і грамадскае развіццё краіны.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дне, поспехаў у працы і грамадскіх справах на карысць раёна і роднай Беларусі!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.