Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
19 мая 2022
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём заснавання піянерскай арганізацыі!
19 мая 2022 года спаўняецца роўна сто гадоў з дня заснавання піянерскай арганізацыі, лепшыя традыцыі якой ў нашай краіне працягвае грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Сёння яна з'яўляецца самай масавай дзіцячай арганізацыяй у Рэспубліцы Беларусь, асноўная мэта якой – фарміраванне сапраўдных Грамадзян, якія сваімі справамі і ўчынкамі прыносяць карысць сабе, сваёй сям’і, Радзіме.
Прайшло ўжо сто гадоў, а дух Піянерыі не згас, і з кожным годам набывае ўсё большую падтрымку з боку дзяцей, іх бацькоў і вучыць юных піянераў быць дружнымі і згуртаванымі, вучыць працаваць і адпачываць, вучыць сябраваць і дапамагаць адзін аднаму.
Піянеры захоплена бяруцца за грамадска карысныя справы і,самае галоўнае, – яны робяць усё гэта з запалам, уласцівым юнацтву. А ваш дэвіз “Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, дабра і справядлівасці будзь гатовы!” і адказ “Заўжды гатовы!” сталі для нас жыццёвым крэда.
Дарагія піянеры! Жадаем вам мірнага неба над галавой, спаўнення заветных жаданняў, добрага настрою, моцнага здароў’я, дабрабыту, поспехаў у вучобе і новых ідэй на карысць нашай краіне.
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца