Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
23 февраля 2022
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Дзень абаронцаў Айчыны сімвалізуе мужнасць, стойкасць, адвагу ўсіх, хто надзейна ахоўвае мір і спакой грамадзян, адстойвае нацыянальныя інтарэсы, умацоўвае палітычную і эканамічную незалежнасць краіны, сумленна і самааддана служыць Айчыне і заўсёды гатовы ўстаць на яго абарону.
Кожны з нас уносіць свой уклад у абарону Радзімы сумленна выконваючы свой абавязак, засцерагаючы спакой блізкіх і родных людзей, імкнучыся працаваць на карысць нашага Глыбоцкага раёна і Беларусі, забяспечваючы яе дабрабыт і росквіт.
Мы схіляемся перад мужнасцю і адвагай нашых салдат і аддаём даніну глыбокай павагі воінам усіх пакаленняў, героям Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам лакальных узброеных канфліктаў, тым, хто аддаў сваё жыццё за мір і спакой грамадзян.
У гэты святочны дзень мы гаворым словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім воінам, якія стаялі і сёння стаяць на абароне рубяжоў краіны. Дзякуй вам за вернасць абавязку, за вернасць Айчыне!
Ад усяго сэрца жадаем вам дабра і міру, цяпла і ўтульнасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М. Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М. Цяліца