Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
10 мая 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Гэтае свята цесна звязвае паміж сабой мінулае, сучаснасць і будучыню. Аддаючы даніну глыбокай павагі сімвалам дзяржавы, мы падкрэсліваем сваю прыхільнасць да яе гераічнай гісторыі і багатых традыцый. Славім нашы нацыянальныя каштоўнасці – імкненне да міру, адзінства, свабоду, сяброўства, працавітасць і мужнасць.
Усе самыя значныя і яркія грамадска-палітычныя падзеі, святочныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы абавязкова суправаджаюцца ўзняццем Дзяржаўнага сцяга пад гукі гімна.
Дзякуючы гэтаму ў кожным з нас няўхільна ўзрастае і памнажаецца пачуццё гонару за Радзіму, адказнасць за яе лёс.
Жадаем усім мірнага неба над галавой, узаемаразумення і стваральнай працы на карысць роднай Беларусі, шчасця, здароўя і дабрабыту!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў