Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
14 мая 2022
Паважаныя глыбачане!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём сям’і!
Сям'я – самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Крэпкая сям’я – крыніца дабрабыту, стабільнасці і надзейнасці. Менавіта тут закладваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне маральныя і духоўныя каштоўнасці. Сям'я, у якой пануюць любоў, клопат, узаемная падтрымка, дапамагае кожнаму з нас пераадольваць усе перашкоды.
У нашай дзяржаве сям'я з'яўляецца адным з галоўных аб'ектаў увагі і клопату органаў дзяржаўнай улады ўсіх узроўняў. Паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, прапаганда традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей як духоўнай асновы грамадства, матэрыяльная падтрымка мацярынства і дзяцінства, папулярызацыя шматдзетных сем’яў – гэта фундамент для моцнай і стабільнай краіны ў будучым.
Дарагія землякі, хай растуць і поўняцца вашы сем'і. Хай у іх не змаўкае дзіцячы смех, а блізкія людзі заўсёды будуць шчаслівыя. Міру і дабрабыту вам, узаемаразумення і любові, здароўя і працвітання!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца