Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
1 сентября 2022
Паважаныя педагогі! Дарагія навучэнцы, бацькі!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём ведаў!
1 верасня – выдатны дзень, напоўнены шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі. Для настаўнікаў – гэта чарговая ступень ва ўдасканаленні свайго майстэрства; для выпускнікоў – этап выбару і вызначэння жыццёвага шляху; для першакласнікаў – першы званок і першы настаўнік, пачатак дзівоснага школьнага жыцця, поўнага новых ведаў і адкрыццяў.
Дарагія вучні, хай навучальны год адкрые перад вамі новы свет цікавых і карысных ведаў, прынясе новыя поспехі і дасягненні!
Бацькі! Для вас надыходзіць час новых хваляванняў і трывог. Будзьце памяркоўныя да сваіх дзяцей. Ніхто лепш за вас не дапаможа ім спасцігнуць навукі і знайсці сваё месца ў грамадстве.
Паважаныя настаўнікі! Дзякуючы вашаму педагагічнаму таленту, мудрасці і цярпенню можна быць упэўненымі – будучыня раёна за разумнымі, самадастатковымі, паспяховымі людзьмі. Хай дасягненні вучняў будуць вашай асабістай узнагародай! Няхай ваша праца прыносіць вам радасць і задавальненне.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, цікавага і насычанага падзеямі жыцця, радасных і шчаслівых перажыванняў. Няхай новы навучальны год будзе для ўсіх удалым і плённым, прынясе поспех, радасць перамог і новых дасягненняў!
З павагай,
А.М.Шубскі, В.М.Цяліца,
старшыня Глыбоцкага старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў