Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
5 августа 2022
Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём чыгуначніка!
Чыгуначны транспарт быў і застаецца адным з самых надзейных і даступных. Гэтая галіна мае вялікае значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы раёна і Беларусі. Стратэгічна важныя транспартныя артэрыі звязваюць гарады, рэгіёны і краіны, забяспечваюць своечасовую дастаўку грузаў і пасажыраў.
Працавітасць і кампетэнтнасць, высокая адказнасць і ўважлівасць глыбоцкіх работнікаў сталёвых магістраляў – залог стабільнай і безаварыйнай працы чыгункі, павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў.
Дзякуем ветэранам, якія прысвяцілі жыццё гэтай прафесіі, за вашу нялёгкую працу і адданасць абранай справе. Важна, што моладзь захоўвае і прымнажае закладзеныя вамі традыцыі.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных перамог!
З павагай,
А.М.Шубскі, В.М.Цяліца,
старшыня Глыбоцкага старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў