Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
30 сентября 2022
Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Дзень настаўніка – добрая нагода падзякаваць тым, каму мы абавязаны ўзыходжаннем да вяршыняў ведаў.
Настаўнік ва ўсе часы з'яўляецца залогам паспяховага развіцця дзяржавы. На вас ляжыць ганаровая і адказная місія, якая заключаецца не толькі ў тым, каб даць маладому пакаленню трывалыя веды, але і выхаваць іх у духу грамадзянскасці і патрыятызму, навучыць любіць і шанаваць сваю гісторыю, традыцыі беларускага народа.
Са школьных сцен у жыццё выходзіць шмат адукаваных, крэатыўна думаючых, сацыяльна актыўных людзей, так неабходных краіне для паспяховага развіцця. Гэта магчыма дзякуючы таму, што ў раёне працуюць выдатныя настаўнікі, якія ў сваёй працы ўмела спалучаюць традыцыі беларускай адукацыі і імкненне ісці ў нагу з часам, якія ўкараняюць у працэс навучання інавацыйныя распрацоўкі і творчы падыход.
Нізкі вам паклон, дарагія настаўнікі, за вашу нялёгкую працу! Велізарная падзяка вам за цяпло, дабрыню і цярпенне, за вашыя мудрасць і веды, за высокі прафесіяналізм і адданасць.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам педагагічнай працы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі ў нашым раёне і выхаванне падрастаючага пакалення.
Са святам, дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму і новых творчых поспехаў.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў