Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
8 октября 2021
Паважаныя працаўнікі і ветэраны ўстаноў культуры Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.
Дзякуючы вашай творчасці і паўсядзённай працы, у нашым раёне паспяхова ажыццяўляецца культурная палітыка, захоўваюцца і прымнажаюцца духоўныя здабыткі нашага грамадства.
Вашы дасягненні – вынік мэтанакіраванай і стараннай працы. Вы забяспечваеце пераемнасць духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць унікальнай спадчыны продкаў.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім старанным і таленавітым, нястомным рупліўцам духоўнага адраджэння: бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтва за самаадданую працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць нашаму народу.
Жадаем здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў, невычэрпнай энергіі, працоўнага натхнення ў вашай нялёгкай, такой патрэбнай працы на карысць роднаму краю!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца