Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
16 сентября 2022
Паважаныя работнікі і ветэраны лесагаспадарчай галіны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто прымае ўдзел у рацыянальным выкарыстанні лясных рэсурсаў, а затым спрыяе іх аднаўленню і памнажэнню. Вы – захавальнікі самага каштоўнага здабытку – нашай цудоўнай прыроды, “зялёных лёгкіх” планеты!
Менавіта лес дае людзям сілы і адчуванне гармоніі. А наша Глыбоцкая зямля заўсёды славілася сваёй прыгажосцю. Зберагчы жывапісную прыроду раёна, захаваць яе для нашчадкаў – наша агульная задача. Гэта цяжкая, але высакародная праца, і мы дзякуем вам за прафесіяналізм, за вашу самаадданую, добрасумленную працу, за вернасць аднойчы выбранай прафесіі.
Ад усёй душы выказваем удзячнасць ветэранам лясной гаспадаркі нашага раёна за значны ўклад у развіцце галіны і імкненне перадаць свой вопыт моладзі!
Паважаныя работнікі лесу! Жадаем, каб ваша высакародная праца заўсёды прыносіла вам задавальненне! Хай сям'я і сябры заўсёды будуць вам надзейнай апорай у жыцці! Моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных поспехаў на карысць Глыбоччыны!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкагараённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
Старшыня Глыбоцкагараённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца