Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

30 сентября 2021

Кіраўніцтва раёна віншуе старэйшае пакаленне Глыбоччыны з Днём пажылых людзей

Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем з Днём пажылых людзей!

Гэта свята прыпадае на росквіт залатой восені, калі прырода з любоўю дорыць нам свае кветкі і колеры, радуе багатым ураджаем і прыгожымі сонечнымі промнямі. І гэта сапраўды сімвалічна, таму што людзі старэйшага пакалення, людзі “залатога” ўзросту, таксама аддаюць нам сваю цеплыню, сардэчнасць, чуласць, свой неацэнны вопыт і парады, яны з’яўляюцца носьбітамі традыцый і прыкладаў для сваіх нашчадкаў, сімвалам адзінства, пераемнасці і непарыўнай сувязі пакаленняў.

Дзень пажылых людзей – гэта не напамін аб узросце, а сапраўдная магчымасць сказаць словы ўдзячнасці бацькам, ветэранам, пенсіянерам, усім людзям старэйшага ўзросту, выказаць ім сваю павагу і любоў.

Паважаныя прадстаўнікі “залатога” ўзросту Глыбоччыны! Вы цярпяліва з разуменнем і любоўю вучыце нас міласэрнасці і працалюбству, вернасці сваёй сям’і і Радзіме, уменню годна жыць, ніколі не страчваць надзеі на лепшае.

Дзякуй за вашу сумленную працу, дабрыню сэрцаў, жыццёвую мудрасць і прафесійны вопыт. Прыміце шчырую ўдзячнасць за ўсе, што вы зрабілі для сваіх блізкіх, для роднай Глыбоччыны і дзяржавы.

Жадаем вам моцнага здароўя і бадзёрасці на доўгія гады, поспехаў ва ўсіх справах, матэрыяльнага дабрабыту і стабільнасці сем’ям, цеплыні і павагі ад усіх, хто вас акружае. Жывіце доўга і будзьце шчаслівыя!

З павагай,

А. М. ШУБСКІ, cтаршыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

В. М. ЦЯЛІЦА, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.