Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
31 декабря 2021
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра і сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым 2022 годам!
Новы год – сімвал добрых надзей і новых планаў, гэта час, з якім мы звязваем свае мары і надзеі. Гэта свята, якое цудоўным чынам злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, выклікае яркія і пазітыўныя эмоцыі, дорыць светлыя і добрыя надзеі.
Адыходзячы год быў напружаны, але плённы для раёна, напоўнены значнымі і цікавымі падзеямі, унёс у жыццё глыбачан шмат яркіх момантаў, падарыў новыя дасягненні і поспехі. У рэгіёне паступальна развіваюцца ўсе сферы гаспадаркі, вядзецца добраўпарадкаванне, захоўваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў адукацыі, ахове здароўя, ствараюцца ўмовы для развіцця здольнасцей і талентаў моладзі.
Падводзячы вынікі 2021 года, мы яскрава ўсведамляем, што нам, глыбачанам, ёсць чым ганарыцца, ёсць што любіць і зберагаць у нашым краі.
Ад усёй душы жадаем, каб надыходзячы 2022 год стаў для кожнага з нас годам выніковых спраў, натхнёнай карыснай і творчай працы. Няхай ён адкрыецца новымі магчымасцямі, ідэямі і надзеямі, будзе мірным і шчодрым, прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт.
Паважаныя землякі!
Няхай новы год стане годам добрых падзей і моцным падмуркам для новых здзяйсненняў.
Шчыра жадаем, каб навагодняе свята прынесла ў кожны дом шчасце, поспех і дабрабыт. Няхай добрыя справы і чыстыя намеры, з якімі мы сустракаем свята, дадуць сілы для новых спраў на карысць роднай Глыбоччыны.
Моцнага здароўя ўсім, узаемаразумення, міра і цудоўнага святочнага настрою.
З Новым годам!
З павагай,
старшыня Глыбоцкага раённага
выканаўчага камітэта А. М. Шубскі
Савета дэпутатаў В. М. Цяліца