Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 июля 2022
Дарагія сябры!
Гасцінная, душэўная, прыгожая і таленавітая Глыбоччына вітае вас на Х юбілейным Міжнародным свяце “Вішнёвы фестываль”!
З 2013 года фестываль атрымаў прапіску ў г. Глыбокае, а сам горад пачаў называцца вішнёвай сталіцай. Вось ужо 10 год запар прываблівы, яскравы, са смакам лета, сонца і вішні, фестываль на некалькі дзён збірае сяброў з усёй Беларусі і з-за яе межаў, дае выдатную магчымасць узняцца над штодзеннымі клопатамі, адпачыць душой і сэрцам, атрымаць неверагодную асалоду ад мастацкай творчасці, далучыцца да прыгожага і ўзвышанага, і, канечне, пакаштаваць знакамітай Глыбоцкай вішняй.
Упэўнены, што наш яркі, спеўны, квяцісты фестываль падорыць усім вам, паважаныя сябры, незабыўныя і самыя прыемныя ўражанні, дасць магчымасць пазнаёміцца з творчымі здабыткамі розных нацыянальных супольнасцей і дазволіць адкрыць новыя таленты, падорыць шмат адкрыццяў і прыемных сустрэч з цікавымі людзьмі.
Жадаем усім удзельнікам”Вішнёвага фестывалю“ творчых поспехаў, натхнення, новых ідэй і задавальнення ад удзелу ў Міжнародным свяце. Спадзяёмся, што фестываль стане адметнай падзеяй у жыцці кожнага з вас. Здароўя, шчасця, незабыўных захапленняў і цудоўнага “вішнёвага” настрою ўсім гасцям вішнёвай сталіцы!
З павагай,
Аляксандр Шубскі, Вера Цяліца,
старшыня Глыбоцкага Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў