Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
12 августа 2022
Паважаныя будаўнікі, ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Ва ўсе часы прафесія будаўніка карысталася заслужанай павагай у народзе. Ваша стваральная дзейнасць накіравана на забеспячэнне жыхароў Глыбоччыны якасным і даступным жыллём, сацыяльнай і транспартнай інфраструктурай. Ад якасці вашай працы залежыць дабрабыт і ўзровень жыцця людзей.
Напярэдадні свята працаўнікоў вескі “Дажынкі-2022” вы прыклалі шмат намаганняў, каб наш горад стаў яшчэ больш утульным, прыгожым і прываблівым для жыхароў і гасцей раёна.
Ваша прафесійнае майстэрства і вопыт, адказнасць за сваю работу, прымяненне перадавых тэхналогій, перспектыўных распрацовак і арыгінальных канструктарскіх рашэнняў дапамагаюць справіцца з самымі складанымі задачамі, якія стаяць перад будаўнікамі.
Дзякуем ветэранам будаўнічай галіны за шматгадовую працу, багаты прафесійны і жыццёвы вопыт. Ад вас моладзь пераймае лепшыя традыцыі, вучыцца працаваць на карысць Радзімы.
Жадаем будаўнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, сіл, жыццёвай энергіі, стойкасці і дабрабыту!
З павагай,
А.М.Шубскі, В.М.Цяліца,
старшыня Глыбоцкага старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў