Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
8 июля 2022
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкаму раёну!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Падатковая служба з'яўляецца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізму, якое выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансавай і эканамічнай стабільнасці нашага раёна і краіны.
Ваша праца, цалкам арыентаваная на абарону дзяржаўных інтарэсаў, адначасова дапамагае развіццю і рэалізацыі жыццёвых мэтаў самых розных катэгорый плацельшчыкаў: ад індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб да буйных вытворчых прадпрыемстваў і галін эканомікі. Вы працуеце на карысць і росквіт нашай Радзімы.
Жадаем далейшых поспехаў у вашай адказнай справе, упэўненасці ў заўтрашнім дні, прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца