Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 декабря 2022
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны энергетычнай сістэмы Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём энергетыка.
Ваша майстэрства, прафесійны вопыт і веды з’яўляюцца асновай дынамічнага развіцця энергетычнай галіны Глыбоцкага раёна.
Шчыра дзякуем за вашу штодзённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Упэўнены, што і ў далейшым вы зробіце ўсё для устойлівай і стабільнай працы энергетычнай сістэмы нашага раёна і краіны.
Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам энергетычнай галіны. Вы заклалі надзейную аснову энергетычнага комплексу і сёння працягваеце перадаваць свой багаты вопыт і майстэрства маладому пакаленню спецыялістаў.
Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам і ветэранам энергетычнай сістэмы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў у прафесійнай дзейнасці.
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў