Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
29 июля 2022
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы гандлю Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём работнікаў гандлю!
Сёння гандаль з'яўляецца найважнейшай галіной, якая развівае адносіны не толькі паміж людзьмі, але і раёнамі, гарадамі, рэгіёнамі і цэлымі дзяржавамі. Гэта адзін з самых важных сектараў эканомікі, без якога немагчыма ўявіць сучаснае жыццё. Мы рады, што ў Глыбоцкім раёне з кожным годам паляпшаюцца культура і якасць абслугоўвання пакупнікоў, пашыраецца асартымент прамысловых і харчовых тавараў, павялічваецца колькасць магазінаў і кафэ.
Праца работнікаў гандлю вельмі запатрабаваная, і ад яе эфектыўнасці і якасці залежыць камфортнасць жыцця людзей.
Шчыра дзякуем ветэранам галіны. Многія гады вы аддалі сваёй працы, а зараз з'яўляецеся вопытнымі настаўнікамі моладзі.
Жадаем вам, паважаныя работнікі гандлю, моцнага здароўя, шчасця, камерцыйнага поспеху, дзелавой ініцыятывы і слоў удзячнасці ад пакупнікоў.
З павагай,
А.М.Шубскі, В.М.Цяліца,
старшыня Глыбоцкага старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў