Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
6 декабря 2024
Паважаныя работнікі і ветэраны прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Глыбоцкім раёне!
Паважаныя работнікі і ветэраны
прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Глыбоцкім раёне!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам –Днём страхавых работнікаў!
Страхавы поліс сёння – гэта гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Рынак страхавых паслуг у нашай дзяржаве ў апошнія гады імкліва развіваецца, удасканальваецца сістэма страхавання. Стала звычайнай з’явай страхаванне аўтамабільнага транспарту, маёмасці, бізнесу, прафесійных рызыкаў, здароўя і працаздольнасці.
Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, вы сваёй працай набылі добрыя словы ўдзячнасці і падзякі.
Хай вам ва ўсім спадарожнічае поспех, кліенты давяраюць, а калегі шануюць і паважаюць. Стабільнасці і ўпэўненасці вам у заўтрашнім дні, дабрабыту і шчасця ў жыцці, міру і дабра ў сем’ях.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.