Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
25 октября 2024
Паважаныя вадзіцелі, работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Аўтатранспарт сёння з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця.Кожны дзень напружанай і адказнай працы вадзіцеляў аўтобусаў, легкавых, грузавых і спецыялізаваных аўтамабіляў, дыспетчараў, рамонтнікаў, дарожнікаў, інжынерна тэхнічных работнікаў і многіх іншых забяспечвае зладжаны рытм дзейнасці розных галін вытворчасці і ўносіць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, вобласці і ўсёй краіны.
Аўтамабілісты і дарожнікі існуюць у неразрыўным тэндэме і сваё прафесійнае свята яны адзначаюць у адзін дзень. Узгодненая работа гэтых службаў забяспечвае бесперабойную і надзейную работу ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем моцнага здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту, згоды ў сем’ях, поспехаў ва ўсіх справах.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.