Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
28 июня 2024
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас са святам - Днём моладзі!
Быць маладым – значыць быць актыўным, закаханым у жыццё, адкрытымі для ўсяго новага, імкнуцца да ведаў, не баяцца цяжкасцяў і знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку.
Моладзь нашага раёна расце і развіваецца, разважае і адстойвае сваё меркаванне, горача перажывае за лёс краіны і ганарыцца сваёй гісторыяй, шануе традыцыі старэйшых пакаленняў. І мы па праву ганарымся маладымі людзьмі, якія падаюць вялікія надзеі: граматнымі спецыялистамі, выдатнымі арганізатарамі, таленавітымі музыкантамі і спартсменамі, будучымі вучонымі і кваліфікаванымі работнікамі.
Са святам вас! Жадаем, каб ваша жыццё было насычаным і разнастайным, няхай у ім знойдзецца месца для ўсяго – вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай працы, кахання і сяброўства! Здароўя і ўдачы вам! Няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і здзейсняцца надзеі!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў