Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
15 февраля 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана і з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, члены сем'яў загінуўшых!
Войны пакідаюць незабыўны след у лёсах краіны і людзей. Тыя, хто пабываў у пекле афганскай вайны, у любым гарачым пункце, як ніхто іншы разумеюць каштоўнасць чалавечага жыцця. І наш абавязак памятаць і шанаваць памяць аб загінулых і не забываць пра жывых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Няхай подзвігі гэтых людзей паслужаць усім прыкладам самаадданасці, сапраўднай мужнасці і адданасці абавязку, прысязе і Радзіме.
Паважаныя ветэраны! Ваш баявы, грамадзянскі, жыццёвы вопыт незаменны ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення Глыбоччыны. Вы добра разумееце важнасць захавання міру, згоды і сяброўства паміж краінамі.
Ад усёй душы жадаем воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам усіх войн і ўзброеных канфліктаў, іх родным і блізкім шчасця, удачы, здароўя і мірнага неба над галавой!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённыСавет дэпутатаў