Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
14 февраля 2022
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, члены сем'яў загінуўшых!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мы шчыра ганарымся нашымі землякамі, якія адстойвалі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах. І смуткуем пра тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў і загінуў у баі смерцю храбрых. Іх подзвіг навечна застанецца ў нашых сэрцах.
33 гады прайшло з таго моманту, калі савецкія войскі пакінулі Афганістан. Але чым далей сыходзяць ад нас тыя лёсавызначальныя падзеі, тым ясней бачыцца веліч подзвігу патрыётаў Айчыны. Вы, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, першымі падняліся на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, адважна змагаліся з ворагам, дапамагалі брацкаму народу. Вы засталіся адданыя абавязку, прысязе і Радзіме.
Многія воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны, якія прайшлі агонь «гарачых кропак», па-ранейшаму ў страі. Вы ўносіце вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі Глыбоцкага раёна, павышаеце прэстыж ваеннай службы. Ваш гераізм, доблесныя справы на карысць і славу Радзімы служаць прыкладам для падрастаючага пакалення глыбачан, будучых салдат і афіцэраў.
Дарагія сябры, прыміце словы ўдзячнасці і падзякі за мужнасць і стойкасць. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!
З павагай,
СтаршыняГлыбоцкага раённагавыканаўчага камітэтаА.М.Шубскі
СтаршыняГлыбоцкага раённагаСавета дэпутатаўВ.М.Цяліца