Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
14 февраля 2023
15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Радзімы. 34 гады таму апошнія воінскія падраздзяленні абмежаванага кантынгенту Савецкай арміі пакінулі Афганістан.
За тысячы кіламетраў ад радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, мужна змагаліся з ворагам і шчыра верылі, што ад іх залежыць мірнае шчаслівае жыццё братэрскага народа. Захапляемся вашай мужнасцю, доблесцю, адвагай і высакароднасцю!
Аддаючы даніну павагі ўсім, хто выстаяў і вярнуўся дадому, мы падзяляем боль страты з тымі, хто страціў блізкіх таварышаў, не дачакаўся сваіх родных і блізкіх. Няхай светлая памяць аб іх назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах!
Словы асаблівай удзячнасці адрасуем ветэранам вайны ў Афганістане. Дзякуем вам за актыўную грамадзянскую пазіцыю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Жадаем усім воінам-інтэрнацыяналістам моцнага здароўя, мірнага неба, аптымізму, дабрабыту і ўдачы. Няхай ваша адзінства і згуртаванасць натхняюць на дасягненне новых мэтаў, становяцца кропкай адліку далейшых здзяйсненняў і добрых спраў!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў