Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
14 марта 2022
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы фарміравання ўлады і грамадства, але і вызначыла далейшае развіццё краіны, стала арыенцірам для правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.
Мы ўсе хочам бачыць нашу краіну моцнай і квітнеючай, а Глыбоччыну – рэгіёнам, які дынамічна развіваецца, камфортным для пражывання людзей, спрыяльным для развіцця вытворчасці, бізнесу і прыцягнення інвестыцый, таму жыхары Глыбоччыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Для кожнага з нас Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод. Яна з’яўляецца найважнейшым фактарам захавання ў грамадстве згоды і міру. Наша задача шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту.
Са святам!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца