Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны сферы аховы здароўя Глыбоччыны!

19 июня 2026

Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны сферы аховы здароўя Глыбоччыны!

Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка! Ваша праца патрабуе высокай кампетэнтнасці, прафесіянальнай адданасці, цярпення і міласэрнасці. Вы ўносіце неацэнны асабісты ўклад ў развіццё сістэмы аховы здароўя Глыбоччыны.

Гонарам і здабыткам любой нацыі заўсёды было і застаецца здароўе грамадзян, таму ахова здароўя знаходзіцца на асаблівым кантролі дзяржавы. У нашым рэгіёне забяспечана стабільная работа ўстаноў аховы здароўя і даступнасць медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Нізкі вам паклон за прафесіяналізм, працавітасць, самаадданасць і высокае служэнне абавязку.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам прафесіі, добрыя традыцыі якіх захоўваюцца і прымнажаюцца маладым пакаленнем медыцынскіх работнікаў.
Паважаныя сябры! Ад душы жадаем вам шчасця і здароўя, міру і дабра, поспехаў у працы, клопату і любові блізкіх, прызнання і павагі калег!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.