Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” і Глыбоцкай друкарні!

5 мая 2025

Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” і Глыбоцкай друкарні!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём друку!


У сучасным свеце роля работнікаў сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца важнай і вызначальнай: вы першымі расказваеце пра падзеі сусветнага, рэспубліканскага і рэгіянальнага маштабу, фарміруеце грамадскую свядомасць і новыя погляды, аб’ядноўваеце людзей, прадастаўляючы ім свабоду стасункаў і атрымання інфармацыі.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, творчасці, грамадзянскай пазіцыі, журналістыка Глыбоччыны ўпэўнена займае лідзіруючае месца ў медыйнай прасторы Віцебскай вобласці, застаючыся важнейшым звяном публічнага, палітычнага і культурнага жыцця.

Калектыў паліграфічнага ўнітарнага прадпрыемства “Глыбоцкая друкарня” удасканальвае вытворчы працэс, захоўвае свае пазіцыі ва ўмовах высокай канкурэнцыі на рынку паслуг, прапануе заказчыкам прадукцыю шырокага асартыменту.

Няхай адказнасць, кампетэнтнасць і мэтанакіраванасць заўсёды застаюцца галоўнымі прынцыпамі вашай работы. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і працоўных поспехаў.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў