Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы эканомікі Глыбоцкага рёна!

29 июня 2026

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы эканомікі Глыбоцкага рёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём эканаміста.

Эканамічная стабільнасць і паступальнае развіццё нашага рэгіёна грунтуюцца на дакладных разліках, планаванні і стратэгічным бачанні. Ваша штодзённая карпатлівая праца з’яўляецца надзейным падмуркам фінансавага дабрабыту прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму, аналітычнаму мысленню і адказнасці прымаюцца ўзважаныя ўпраўленчыя рашэнні, якія забяспечваюць рост вытворчасці і павышэнне якасці жыцця глыбачан.
Перад вамі стаяць няпростыя задачы: вызначэнне перспектыў і стварэнне ўмоў для ўстойлівага эканамічнага развіцця Глыбоцкага раёна. Вы ўмееце пралічваць рызыкі і знаходзіць аптымальныя рашэнні для працвітання роднага краю.
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, прафесійнага росту і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў. Няхай дакладнасць лічбаў і разлікаў заўсёды гарантуюць упэўненасць у заўтрашнім дні, а ў вашых сем’ях пануюць мір, згода, шчасце і дабрабыт!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.