Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Віншаванне Глыбоцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў гандлю

25 июля 2025

Віншаванне Глыбоцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў гандлю

Паважаныя ветэраны і работнікі гандлю! Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша галіна ўносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё эканомікі рэгіёну і адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі.

Вашымі намаганнямі актыўна ўкараняюцца новыя тэхналогіі, асвойваюцца сучасныя прынцыпы работы, паляпшаецца культура абслугоўвання, што адкрывае новыя перспектывы развіцця Глыбоцкага раёна.

Ваша работа патрабуе вялікай самааддачы, цярпення, адказнасці, спецыяльных ведаў і ўменняў. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці жыццё насельніцтва раёна становіцца больш камфортным, а паслугі – даступнымі.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны, якія шмат гадоў свайго жыцця прысвяцілі любімай справе і сталі вопытнымі настаўнікамі для моладзі.

Ад усёй душы жадаем усім работнікам сферы гандлю моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, удзячных пакупнікоў і далейшага развіцця!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.