Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

21 марта 2025

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна!

Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

На вас ляжыць вялікая адказнасць па падтрыманні сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, стварэнні камфорту і ўтульнасці. Ваша праца заўсёды навідавоку. Ад яе якасці, ад вашага прафесіяналізму і адказнасці залежаць дабрабыт кожнага дома, кожнай сям’і, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ, парадак на вуліцах.

Нізкі паклон і глыбокая ўдзячнасць усім работнікам сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі за добрасумленную працу на карысць людзям, вернасць абранай справе, зладжанасць і стараннасць.

Наперадзе новыя гарызонты, новыя здзяйсненні. Упэўнены, працаўнікі галіны не падвядуць і ў далейшым будуць паспяхова вырашаць задачы па аказанні неабходных насельніцтву паслуг.

Жадаем вам вытрымкі і мудрасці, упэўненага руху наперад, невычэрпнага аптымізму, вясновага настрою і добрых здзяйсненняў на карысць любімай Глыбоччыны і роднай Беларусі.

Моцнага здароўя, радасці, шчасця і дабра вам і вашым родным.

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.