Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
25 марта 2022
Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Ваша праца заслугоўвае асаблівага прызнання. Для нас даўно сталі звыклымі камунальныя паслугі і мы часам не задумваемся, як цяжка забяспечыць стабільную працу ў гэтай сферы. На вас ляжыць адказнасць за камфортнае жыццё ўсіх жыхароў раёна. Ад прафесіяналізму і якасці прадастаўляемых паслуг шмат у чым залежыць настрой людзей, дабрабыт і ўмовы іх жыцця.
Дзякуючы вам населеныя пункты нашага раёна з кожным годам становяцца больш добраўпарадкаванымі і прыгожымі, а побыт грамадзян - больш наладжаны. Не выпадкова ў гэтых галінах працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы бытавога абслугоўвання. Дзякуй вам за нястомную шматгадовую працу.
Жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці, невычэрпнай энергіі і сіл, дабра, шчасця, сямейнага дабрабыту, і далейшых поспехаў у працы на карысць жыхароў Глыбоччыны і нашай краіны!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца