Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
12 сентября 2022
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
У аснову прынцыпаў працы органаў папярэдняга следства закладзены непахісныя каштоўнасці – Закон. Справядлівасць. Айчына.
Супрацоўнікі Глыбоцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з гонарам і годнасцю выконваюць сваю нялёгкую, але жыццёва важную для грамадства працу, якая патрабуе асабістай мужнасці і прынцыповасці.
Вашы высокія чалавечыя і маральныя якасці, прафесіяналізм, прызванне і адказнасць з'яўляюцца залогам эфектыўнасці вашай дзейнасці.
Перакананыя, што, кіруючыся заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама працягваючы лепшыя следчыя традыцыі, вы і надалей з поспехам будзеце вырашаць пастаўленыя задачы па ўсебаковаму, поўнаму і аб'ектыўнаму расследаванню злачынстваў, абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян.
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту, мірнага неба над галавой! Няхай выдатныя поспехі ў прафесійнай дзейнасці і ў далейшым суправаджаюць службу на карысць беларускага народа і дзяржавы!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца