Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

З прафесійным святам
супрацоўнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна павіншавала кіраўніцтва
раёна

24 июня 2022

З прафесійным святам супрацоўнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна павіншавала кіраўніцтва раёна

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пракуратуры Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры!

Вось ужо на працягу 100 гадоў пракуратура Беларусі цвёрда адстойвае прынцыпы законнасці і правапарадку. Ад вашай нялёгкай працы залежаць вера людзей у сілу закона, павага да яго нормаў, рашэнне многіх задач, накіраваных на ўмацаванне асноў прававога грамадства. Ваша дзейнасць па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, барацьбе са злачыннасцю заслугоўвае самай высокай ацэнкі.

Дзякуй вам за вернасць прызванню, прафесіяналізм і высокія маральныя якасці.

Упэўненыя, што і надалей вы з гонарам будзеце выконваць свой службовы і грамадзянскі абавязак, а ваша дзейнасць будзе накіравана на абарону інтарэсаў дзяржавы і кожнага жыхара Глыбоцкага раёна.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і высокіх дасягненняў у высакароднай справе служэння на карысць нашай Радзімы і народа.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца