Штогод тонкі лёд становіцца прычынай гібелі людзей

15 лістапада 2024

Дзе тонка, там і рвецца - усім вядомая ісціна. А калі гаварыць пра тонкі лёд, на жаль, абарваюцца жыцці. Штогод тонкі лёд становіцца прычынай розных здарэнняў.

Тэмпература паветра ў рэспубліцы стала апускацца ніжэй за нуль. На невялікіх вадаёмах утварыўся тонкі лёд.

З пачаткам першых замаразкаў пачынаецца працэс ледаўтварэння на водных аб'ектах. Вадаёмы пакрываюцца лёдам, які спачатку яшчэ няпрочны і лёгка ламаецца пад нагамі чалавека ці цяжарам тэхнікі. Вельмі небяспечны нарысісты лёд, які уяўляе сабой замерзлы падчас мяцеліцы снег.

Пазбегнуць здарэнняў можна, калі выконваць правілы і меры асабістай бяспекі. 

 Выходзіць на лёд можна толькі тады, калі яго таўшчыня перавышае 7 сантыметраў.

Адносна бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй 7-10 см, вызначыць таўшчыню можна візуальна – па колеры. Калі лёд зялёнага ці блакітнавата-зялёнага колеру, ён вытрымае чалавека, калі ён брудны, бура-шэры, то цалкам верагодна, што не. Лёд лічыцца няпрочным каля вусця рэк і прытокаў, паблізу крыніц, што б'юць, і сцёкавых вод, а таксама дрэў, кустоў і трыснягу.

Выходзіць на такі неакрэплы лёд – прамы рызыка для жыцця.