«Флікер-кантроль!»

14 лістапада 2024

15 лістапада 2024 года на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы «Флікер-кантроль!» па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

З набліжэннем цёмных вечароў узрастае небяспека аварый на дарозе з удзелам пешаходаў. У вячэрні час, пры дрэнных умовах надвор'я вельмі цяжка разгледзець пешахода, які пераходзіць праезную частку або ідзе па абочыне.

Адным з самых простых і даступных спосабаў прыцягнення ўвагі кіроўцаў з'яўляецца святлоадбівальнік або флікер, які дапаможа пазбегнуць небяспекі на неасветленым участку дарогі.

Хацелася б яшчэ раз нагадаць кіроўцам, што наезд на пешахода застаецца самым распаўсюджаным відам дарожна-транспартных здарэнняў, пры набліжэнні да рэгулюемых і нерэгулюемых пешаходных пераходаў пераканайцеся ў адсутнасці на пешаходным пераходзе пешаходаў, а пешаходам каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў неабходна пераходзіць праезную частку толькі ў дазволеных месцах, і толькі пасля таго, як пешаход пераканаецца ў бяспецы свайго пераходу.

 

Старшы інспектар ДПС АДІ М АБ Глыбоцкага РАУС капітан міліцыі Сівіцкі Е.А.