Глыбокае. Будучым абітурыентам аб прафесіі ратавальніка
18 лістапада 2024
З навучэнцамі ўстаноў адукацыі сустрэўся намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Салодкі. Будучых абітурыентаў ён падрабязна пазнаёміў з прафесіяй ратавальніка і расказаў аб вучобе ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі.
— Выбар прафесіі – важны крок у жыцці кожнага чалавека, а прафесія – гэта свайго роду лёс. Ратаванне чалавека – высакародны, адказны і складаны шлях тых, хто па клічы сэрца абярэ прафесію ратавальніка, - з такіх слоў пачаў сваё выступленне Алег Салодкі.
Асноўнай мэтай мерапрыемства была папулярызацыя прафесіі ратавальніка і падбор кандыдатаў для паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У межах сустрэчы з хлопцамі намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрабязна расказаў, у якой установе адукацыі можна атрымаць спецыяльнасць ратавальніка, якія ўмовы для навучання створаны ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі, спыніўся на ўмовах і правілах прыёму.
Школьнікам быў прадэманстраваны фільм аб Універсітэце МНС, прагледзеўшы які, яны змаглі даведацца ўмовы навучання і пражывання курсантаў.
Па заканчэнні гутаркі будучым выпускнікам было прапанавана пасля заканчэння навучання працягнуць службу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. Сустрэча атрымалася цёплай і цікавай.
ДНУ «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь» (http://ucp.by) ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», «Пажарная і прамысловая бяспека»:
вочная форма - тэрміны навучання – 4 гады;
завочная форма - тэрміны навучання – 5 гадоў.
Навучанне ажыццяўляецца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове.
Тэрмін правядзення ўступных выпрабаванняў ліпень месяц. Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання прадстаўляюцца па фізіцы, матэматыцы, рускай або беларускай мове. Прафесійны адбор па
физічнай падрыхтаванасці праводзіцца па нарматывах: бег 100 метраў; бег 1000 метраў; падцягванне на перакладзіне.Афармленне дакументаў для паступлення ажыццяўляе Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (пачатак прыёму дакументаў студзень - люты месяц).
Для навучэнцаў ва ўніверсітэце:
якасць прадастаўляемых адукацыйных паслуг пацверджана айчыннымі і замежнымі сертыфікатамі адпаведнасці;
матэрыяльнае і тэхнічнае аснашчэнне ўніверсітэта з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы;
поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, грашовае забеспячэнне);
магчымасць навучання практычнаму ваджэнню (бясплатна) з наступным прадстаўленнем у ДАІ для атрымання катэгорыі «В»;
атрымліваемая спецыяльнасць папулярная і запатрабаваная на рынку працы;
сацыяльны пакет;
гарантаванае працаўладкаванне і забеспячэнне першага працоўнага месца;
дзяржаўнае страхаванне;
медыцынскае абслугоўванне;
праезд да месца правядзення канікулярнага адпачынку 2 разы на год бясплатна па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для работнікаў МНС (выпускнікоў універсітэта):
выпускнікам прысвойваецца першае спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы»;
прызначэнне пенсіі ажыццяўляецца пасля 20 гадоў службы;
сацыяльны пакет:
дзяржаўнае страхаванне;
медыцынскае абслугоўванне;
1 раз на год бясплатны праезд па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да месца правядзення адпачынку і назад.
Для тых, хто не паступіў ва УГЗ, добрым выбарам будзе паступленне ў Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж на спецыяльнасць «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», са тэрмінам навучання на дзённым аддзяленні на бюджэтнай аснове – 2 гады і 7 месяцаў. У каледж прымаюцца юнакі ад 17 да 28 гадоў, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Усім якія маюць патрэбу прадастаўляецца інтэрнат.
Выпускнікі каледжа атрымліваюць рабочую прафесію «выратавальнік-пажарны» і працаўладкоўваюцца ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях на пасады шэраговага і малодшага начальніцкага складу. Па заканчэнні каледжа выпускнікі маюць права паступаць ва УГЗ на скарочаную завочную форму навучання (тэрмін навучання 3 гады).



