Глыбокае. На прафілактычную працу з падарункамі
15 лістапада 2024
У рамках работы назіральнай камісіі, накіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе, глыбоцкія ратавальнікі падарылі і ўсталявалі самотным пенсіянерам, якія пражываюць асобна, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
У Глыбоцкім раёне актыўна рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады. Дзякуючы рэалізацыі гэтай праграмы і садзейнічанню Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання ратавальнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях маюць магчымасць дапамагаць людзям ва ўстаноўцы карысных прыбораў.
Так, у Галубіцкім сельсавеце Глыбоцкага раёна ў рамках работы назіральнай камісіі было ўстаноўлена 6 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
- У мяне сёння юбілей – 75 гадоў!, - дзяліцца жыхарка прыватнага сектара.- Асабліва прыемна атрымліваць такія важныя і карысныя падарункі, якія захаваюць нашу бяспеку.

