Глыбокае. Не модна! Модна — не паліць
18 лістапада 2024
«Не модна! Модна не курыць і выконваць правілы пажарнай бяспекі» – так лічыць і моладзь, якая актыўна далучылася да акцыі «Не прапальвай сваё жыццё». Глыбоцкія ратавальнікі працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы.
Каб прыцягнуць увагу да праблемы гібелі людзей на пажарах з-за курэння работнікі МНС ахопліваюць розныя катэгорыі грамадзян. Моладзь не выключэнне. Ратавальнікі з прафілактычнымі гутаркамі, інтэрактыўнымі заданнямі зазіраюць у аўдыторыі каледжаў, кабінеты старэйшых класаў, каб данесці важную думку «ваша бяспека – у вашых руках».
—Пажары здаўна з'яўляліся адным з найвялікшых бедстваў, якія забіралі мноства жыццяў і прычынялі велізарны ўрон. Нават сёння, нягледзячы на тэхнічны працэс, гэтая тэма застаецца актуальнай. На жаль, большасць пажараў адбываецца з-за неасцярожнасці чалавека. На бягучы момант асноўнай прычынай пажару з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні, - распавядае інспектар сектара прапаганды і узаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Капшуль.
Разбіраюць трагічныя сцэнарыі «закурыў – непатушаная цыгарэта – трагедыя», «выпіў – закурыў – заснуў – не прачнуўся, склалі фатаработу «курца», прайшлі па «карце курца»
— І такія сцэнарыі не адзінкавыя, як правіла, усе яны заканчваюцца плачэўна, са стратамі і ахвярамі. Але наіўна меркаваць, што праблема «неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні» тычыцца толькі тых, хто курыць.
Разам з ратавальнікамі дзеці выводзяць «формулы бяспекі», спыняюцца на правілах карыстання вогнетушыцелем, знаёмяцца з першаснымі сродкамі пажаратушэння.







