Глыбокае. Першыя «Урокі бяспекі»
6 верасня 2024
Скончыліся самыя працяглыя канікулы, і школьнікі зноў селі за парты.
Супрацоўнікі праводзяць першыя ўрокі бяспекі.
Скончыліся самыя працяглыя канікулы, і школьнікі зноў селі за парты. Для многіх вучняў навучальны год пачаўся з аднаго з важных урокаў – «Урока бяспекі», на які да дзяцей прыйшоў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага РАНС Дар'я Капшуль з персанажамі з любімых мультфільмаў і казак. Так, у рамках другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» быў дадзены старт урокам бяспекі.
Напрыклад, героі з казкі «Курачка Ряба» пазнаёмілі дзяцей з вельмі важным прадметам – аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, а галоўны герой казкі «Калабок» расказаў малышам, што можа здарыцца, калі пакінуць электрапрыборы ў разетцы, чаму небяспечна гуляць з вострымі прадметамі, таблеткамі і бытавой хіміяй. Дзеці абяцалі запомніць самае галоўнае правіла – падчас гарэння электрапрыбораў нельга тушыць іх вадой, і многае іншае.
Вядома, «Урок бяспекі» не прайшоў без любімага ўсімі тэматычнага мультфільма «Чароўная кніга МНС». Паглядзеўшы тэматычны мультык, дзеці яшчэ раз з інспектарам МНС адпрацавалі дзеянні пры вогненнай надзвычайнай сітуацыі.
Мы ведаем, што гуляць з агнём нельга, трэба быць асцярожнымі заўсёды. У выпадку пажару самае галоўнае – не панікаваць, клікаць на дапамогу дарослых і тэлефанаваць у МНС па тэлефонах 101 або 112, – дзяліліся сваімі парадамі дзеці.
Згулялі ў гульню «Небяспечна – бяспечна», дзе сонейка ўсміхалася дзецям на бяспечныя гульні і хавалася, калі з'яўляліся цацкі, з якімі катэгарычна гуляць забаронена.
Не засталіся ўбаку і нумары экстранных службаў: разам з работнікам МНС другакласнікі іх вывучылі на «выдатна».
Для замацавання атрыманых ведаў усім хлопчыкам і дзяўчынкам раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па супрацьпажарнай тэматыцы.




