Глыбокае. Папярэдзіць лясныя пажары
19 верасня 2024
У сувязі з усталяваннем сухога надвор'я на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў. Улічваючы гэты факт, работнікамі Глыбоцкага РАНС і Глыбоцкага доследнага лясгаса праводзяцца сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы.
Сухое цёплае надвор'е – спрыяльная глеба для разгулу агню. Дастаткова проста ўпусціць незатушаную запалку, недакурак, і загарыцца ўсё вакол. У сувязі з гэтым, у пажаранебяспечны перыяд уводзіцца забарона або абмежаванне на наведванне лясоў. У Глыбоцкім раёне дзейнічаюць меры абмежавальнага характару. Гэтая мера, у першую чаргу, накіравана на забеспячэнне бяспекі ляснога масіву.
У гэты перыяд работнікі МНС працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Улічваючы сітуацыю, якая складаецца, з пажарамі ў лясах і на тарфяніках, у Глыбоцкім раёне праведзены прафілактычныя рэйдавыя мерапрыемствы.
Галоўная мэта рэйдавых мерапрыемстваў – папярэджанне лясных пажараў і кантроль за выкананнем насельніцтвам уведзенага становішча.
У ходзе работы была праведзена ацэнка эфектыўнасці работы сродкаў фота- і відэафіксацыі для выяўлення пажару, праведзены аналіз пажарна-прафілактычнай работы ў лясах, дадзена ацэнка яе эфектыўнасці, праверана ўстаноўка і цэласнасць шлагбаўмаў на ўездах у лясныя масівы, наяўнасць на іх інфармацыйных таблічак, праверана ўтрыманне супрацьпажарных разрываў. А таксама паблізу лясных масіваў наяўнасць плакатаў і сродкаў нагляднай агітацыі.
Работа па папярэджанні лясных пажараў будзе працягнута. З насельніцтвам праводзяцца прафілактычныя гутаркі па недапушчэнні выпальванняў сухой расліннасці і травы на корані.
Што ж азначае абмежаванне на наведванне лясоў?
Пры абмежаванні – дапускаецца заходзіць у лес, але нельга ажыццяўляць уезд на тэрыторыю ляснога масіву на механічным транспартным сродку. Забаронена разводзіць костры. Не дапускаецца пакідаць прамасленае або прасякнутае ЛВЖ або ГЖ, а таксама іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы, так як гэта можа прывесці да ўзгарання. Забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы, напрыклад, турзлёты і калектыўныя выезды з палаткамі.
АЛЕ: калі вы проста сабраліся
прагуляцца па лесе, пабыць у лесе, сабраць грыбы і ягады, то вы можаце спакойна гэта зрабіць.
Важна памятаць, што пры парушэнні правілаў наведвання лесу наступае адміністрацыйная адказнасць. Дысцыплінаванасць у лесе, свядомае паводзіны і строгае выкананне нескладаных правілаў пажарнай бяспекі будзе гарантыяй абароненасці лясоў ад пажараў. Гэта ў інтарэсах кожнага з нас.










