Глыбокае. Тэматычныя канверты разлятаюцца ва ўсе куткі раёна

Глубокае. Тэматычныя канверты разлятаюцца ва ўсе куткі раёна

11 лістапада 2024

Выратавальнікі Глыбоцкага РАНС і члены БДГАСП рассылаюць лісты бяспекі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!»

Выратавальнікі і члены БДГАСП праводзяць мэтанакіраваную работу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Для гэтага яны выкарыстоўваюць розныя формы работы. На гэты раз, канверты, унутры якіх знаходзіцца наглядна-выяўленчая прадукцыя з прафілактычнай інфармацыяй, літаральна разляцеліся па ўсіх кутках раёна. У «лістах бяспекі» грамадзяне знойдуць інфармацыю, якая адлюстроўвае той факт, што менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні часта становіцца прычынай вогненных сітуацый і гібелі людзей на пажарах.

   «Мы рады далучыцца да акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» і нагадаць людзям пра бяспеку, — дзеляцца сваім меркаваннем члены БДГАСП. У век інфармацыйных тэхналогій і апасродкаваных зносін асабліва прыемна атрымаць пісьмо ў канверце і тым больш з важнай і карыснай інфармацыяй».

Работнікі МНС і члены БДГАСП упэўнены, што кожны, хто атрымае ў рукі тэматычныя канверты, успомніць пра важнасць выканання правілаў бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць бяды і захаваць жыццё і здароўе.