Глыбокае. Фінальны акорд раённага этапу фестывалю «Бяспечнае дзяцінства»

Глубокае. Заключны акорд раённага этапу фестывалю «Бяспечнае дзяцінства»

3 снежня 2024

У Глыбоцкім раёне прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама работнікі МНС сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы «Бяспечнае дзяцінства», каб падвесці вынікі раённага этапу фестывалю «Бяспечнае дзяцінства», а таксама абмеркаваць пытанні, якія тычацца бяспекі самых маленькіх жыхароў – дашкольнікаў.

У Глыбоцкім раёне прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама работнікі МНС сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы «Бяспечнае дзяцінства», каб падвесці вынікі раённага этапу фестывалю «Бяспечнае дзяцінства», а таксама абмеркаваць пытанні, якія тычацца бяспекі самых маленькіх жыхароў – дашкольнікаў.

Фестываль «Бяспечнае дзяцінства»— гэта фестываль, які праходзіць ва ўсіх кутках краіны. Адзінаццаць устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна прынялі ўдзел у раённым этапе, каб пазмагацца за месца пераможцы ў 4 намінацыях: «Вуглок бяспекі» (міні-цэнтр), «Дыдактычная гульня», «Азбука бяспекі», «Ганарымся, што навучылі».

Ярка! Цікава! Карысна! — асноўныя крытэрыі, якімі характарызуюць фестываль «Бяспечнае дзяцінства» яго ўдзельнікі.

«Прыемна, што пад эгідай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рэалізоўваецца шэраг супольных праектаў конкурсаў і мерапрыемстваў. І, вядома, усе яны цікавыя па-свойму», - адзначае загадчык дзіцячага садка №1 г. Глыбокае «Вішнёвая казка».

На працягу трох месяцаў установы адукацыі рыхтавалі свае творчыя конкурсныя работы, каб прадставіць іх журы.

Завяршэннем раённага этапу фестывалю стала дыялогавая пляцоўка «Бяспечнае дзяцінства», у якой прынялі ўдзел начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Завадскі і начальнік аддзела па адукацыі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Гаўрылава.

З прывітальным словам выступіў начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Завадскі, ён адзначыў:  «Мяне радуе, што мы нясем грамадству важную місію – прасоўваем культуру бяспекі ў масы, вучым, як пазбегнуць бяды і ўберагчы

самых маленькіх жыхароў нашай краіны».

Усе удзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама памятнымі падарункамі і сувенірамі.

Пераможцам раённага этапу фестывалю «Бяспечнае дзяцінства» стаў «Дзіцячы сад №2 г. Глыбокае», які і прадставіць раён на абласным этапе.

Таксама на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі асноўныя напрамкі ў сумеснай працы аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела па адукацыі, вырашалі сітуацыйныя задачы.  Спыніліся на забеспячэнні пажарнай бяспекі, а таксама патрабаваннях па эксплуатацыі сістэмы пажарнай сігналізацыі ва ўстановах адукацыі.

Вынікам дыялогавай пляцоўкі стаў шэраг сумесных запланаваных мерапрыемстваў.