Гаворым пра важнае – пра бяспеку
11 лістапада 2024
«Не прапальвай сваё жыццё!» — пад такім дэвізам работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць пажарна-прафілактычную працу ў раёне ў выхадныя дні.
Работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі мерапрыемствы па наведванні домаўладанняў катэгарызаваных грамадзян.
– У ходзе акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» мы размаўляем пра адзін з найважнейшых складальнікаў у нашым жыцці — бяспеку. Асабліва завастраем вашу ўвагу на адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, - звяртаецца да грамадзян начальнік аддзела Васіль Завадскі, праводзячы прафілактычную працу ў жылым сектары.
У рамках пажарна-прафілактычнай работы ратавальнікі тлумачаць кожнаму ўдзельніку акцыі «Не прапальвай сваё жыццё», што з-за непатушанага недакурка можна пазбавіцца не толькі маёмасці і здароўя, але і жыцця.
Ні для каго не сакрэт, што алкаголь і дымячая цыгарэта – небяспечны тандэм.
— Такія, здавалася б, бяскрыўдныя дзеянні «дастаў-пакурыў-выкінуў», могуць прывесці да трагічнай ланцужкі: «закурыў-выпіў-заснуў». Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час гасне, але ўтвораны ім ачаг тлення ператвараецца ў узгаранне, —даносіць простую, але важную думку інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Яхімовіч.
Кожнае слова работнікі МНС пацвярджаюць прыкладамі пажараў, якія адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Робяць акцэнт на курэнні ў стане алкагольнага ап'янэння.
Удзельнікі аказаліся таварыскімі, заводзіўся дыялог на розныя тэмы: і печнага ацяплення, і АПІ, і электраабсталявання.
— Я не куру, але разумею, што важна выконваць усе правілы. А мяне цікавіць пытанне работы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, дзе лепш усталяваць? - уточняе адна з жыхарак прыватнага сектара.
Работнікі МНС падрабязна расказалі і наглядна прадэманстравалі работу пажарнага апавяшчальніка: рэкамендавалі суразмоўніцы ўсталяваць карысны элемент у кожны жылы пакой.
Зазірнулі
выратавальнікі і ў інтэрнатах. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага РАНС у інтэрактыўна-дыялогавым фармаце расказаў аб пажарах, што адбыліся ў рэспубліцы, рэгіёне і раёне па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, прадэманстравала «карту курца», правялі практычнае занятак па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння — вогнетушыцеля.Прымаючы удзел у прафілактычнай размове з работнікам МНС грамадзяне ў чарговы раз адзначылі для сябе, што здаровы лад жыцця – залог даўгалецця. Усім удзельнікам уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Без увагі не засталіся








